У Брэсце восы атакавалі шматпавярховы дом

Восы атакавалі шматпавярховы дом у Брэсце. Яго жыхары, некаторыя з якіх былі пакусаныя, звярнуліся па дапамогу ў ЖЭС, але яе супрацоўнікі нічога не змаглі зрабіць.
Праблему давялося вырашаць выратавальнікам. Аднак, паводле слоў начальніка службы хімічнай і радыяцыйнай абароны Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Ігара Мельнікава, усе гнёзды ліквідаваць няўдаецца, бо яны знаходзяцца глыбока ў канструкцыі будынка. Таму ўся надзея на халады, якія мусяць загнаць восаў у спячку, адзначае тэлеканал СТВ.