У Брэсце выпусцяць тэрмабялізну для дэсантнікаў
Пра гэта паведаміў Еўрарадыё намеснік дырэктара Брэсцкай фабрыкі спартовай вопраткі “Дынама” Андрэй Фадзееў: Фадзееў: "Вось вы выйшлі на вуліцу ў х\б, пазаймаліся спортам, успацелі. Потым актыўнасць вашая закончылася, вы астылі, пераахаладзіліся і захварэлі. А тэрмабялізна прапускае вільгаць і застаецца сухой. Каштуе прыкладна столькі ж, колькі звычайная бялізна. Спажыўцы раней не пераймаліся, а вось гэтая зіма выдалася халодная, дык зразумелі перавагі тэрмабялізны".
Партыю функцыянальнай бялізны фабрыка “Дынама” паставіць у паветрана-дэсантныя войскі. Са словаў спадара Фадзеева, замежныя вайскоўцы даўно ўжо служаць у тэрмабялізне.
Вывучаюцца магчымасці пастаўляць новы выраб у беларускія спажывецкія крамы. Пакуль у краіне прапануецца дастаткова дарагая тэрмабялізна з Расіі. Па словах сп.Фадзеева, брэсцкая фабрыка “Дынама” - адзінае прадпрыемства ў Беларусі, якое выпускае бялізну тэрма.