У Брэсце за Някляева сабралі больш за 100 подпісаў

Актывісты грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!” у Брэсцкай вобласці пачалі збор подпісаў за вылучэнне лідэра кампаніі Уладзіміра Някляева дэлегатам IV Усебеларускага народнага сходу, паведамляе БелаПАН. Подпісы за спадара Някляева збірае 20 чалавек, у тым ліку 10 чалавек у самім абласным цэнтры. За сёння ўдалося сабраць больш за 100 подпісаў. Прадстаўнікі “Гавары праўду!” лічаць, што Уладзімір Някляеў стане такім чынам ісціна народным дэлегатам гэтага форума, у адрозненне ад тых, каго прызначаюць улады.