У Брэсце за паўтары гадзіны выпала дэкадная норма дажджоў
Увечары 2 чэрвеня з-за моцнай залевы ў Брэсце амаль на гадзіну быў прыпынены рух тралейбусаў на шасці маршрутах. Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на сіноптыкаў, падчас навальніцы ў абласным цэнтры з 20.55 да 22.40 выпала дэкадная норма ападкаў.
Акрамя таго, ад моцнага ветра, парывы якога дасягалі 15 метраў у секунду, дрэвамі прыціснула дзве машыны. Людзі не пацярпелі. Дрэвы давялося прыбіраць з выкарыстаннем тэхнікі МНС.
Акрамя таго, ад моцнага ветра, парывы якога дасягалі 15 метраў у секунду, дрэвамі прыціснула дзве машыны. Людзі не пацярпелі. Дрэвы давялося прыбіраць з выкарыстаннем тэхнікі МНС.