У Брэсце заканчваецца будаўніцтва новага касцёла
Новы каталіцкі храм будуюць у спальным раёне Брэста на беразе Мухаўца. Пакуль што на набажэнства большасць католікаў у Брэсце збіраецца ў цэнтр горада. Самы буйны касцёл – Узвядзення Святога Крыжа – перапоўнены вернікамі. Дабірацца на імшу з іншага канца горада атрымліваецца даўжэй, чым даехаць з суседняга райцэнтра. Нягледзячы на некалькі службаў за дзень па вялікіх святах двух дзейсных касцёлаў бракуе, каб змясціць усіх мясцовых вернікаў.
Новы касцёл пачалі будаваць 6 гадоў таму на поле недалёка ад Вяслярнага канала. Праект храма распрацоўвалі брэсцкія архітэктары. Цяпер будаўніцтва набліжаецца да завяршэння.
Вялікі купал на галоўнай вежы касцёла паставяць да канца гэтага года. Цяпер ідзе пошук пад'ёмнага крана, які зможа падняць яго на такую вышыню. Вернікі спадзяюцца, што будаўніцтва храма канчаткова завершыцца ў наступным годзе, паведамляе тэлеканал АНТ.