У Брэсце знайшлі скрадзеныя днямі бронзавыя партрэты герояў

4 бронзавых барэльефных партрэты, якія былі скрадзеныя з алеі "Іх імёнамі названыя вуліцы", знайшлі брэсцкія міліцыянты. А вось зламыснікаў пакуль затрымаць няўдалося.

Нагадаем, што зніклі партрэты абаронцы Брэсцкай крэпасці Аляксея Наганава, разведчыцы Лідзіі Базанавай, удзельніка вызвалення Брэстчыны Івана Гурава і аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху Івана Баброва.

Дарэчы, у траўні 2007-га ўжо быў зафіксаваны выпадак крадзяжу 4-х барэльефаў, прычым тры з іх былі скрадзеныя і сёлета. Летась бронзавыя партрэты адшукалі ў скупшчыка каляровых металаў.

Інтэрфакс