У Брэсце з'явіцца вуліца старажытных ліхтароў

Вуліца старажытных ліхтароў з'явілася ў Брэсце. У горадзе над Бугам ствараецца незвычайны музей пад адкрытым небам. Усе яго экспанаты былі адшуканыя на бліжэйшай звалцы металалому.  На працягу дзесяцігоддзяў на тэрыторыі прадпрыемства "Брэстгарсвятло" захоўваліся ліхтары, якія адслужылі свой тэрмін. Летась на вуліцах горада былі замененыя апошнія "старажылы". Зараз над будучай "музейнай экспазіцыяй" працуюць рэстаўратары.

Некаторыя экспанаты для музея даставяць з Масквы і Санкт-Пецярбургу. Дарэчы, да 80-х гадоў мінулага стагоддзя Брэст лічыўся трэцім па астетленасці горадам у Савецкім Саюзе.  

ОНТ