У Брэсце з’явілася мангольская юрта
У Брэсце з’явілася мангольская юрта. Яе ўсталявалі на тэрыторыі консульскага пункта Манголіі ў Брэсце.
Мангольскія дыпламаты кажуць, што юрта мусіць стаць своеасаблівым культурным цэнтрам, які будзе знаёміць беларусаў са звычаямі і побытам мангольскага народа. Там жа можна будзе праводзіць дзелавыя сустрэчы і прыёмы пры ўмове ўнясення зменаў у інтэр’ер.
На наступным тыдні адбудзецца прэзентацыя юрты. Цікава, што матэрыялы для яе пабудовы былі прывезеныя з Манголіі, а ўзводзіў юрту мангол, які жыве ва Украіне.
БелаПАН