У Брэсце з’явілася самая энергаэканомная лямпачка ў Беларусі

У Брэсце з удзелам міністра камунальнай гаспадаркі Уладзіміра Белахвостава прайшло адкрыццё скульптурнай кампазіцыі “Ліхтаршчык”.

Чалавек, які лезе па слупе, каб запаліць ліхтар, трымае ў руцэ палку з агеньчыкам. У якасці агеньчыка акурат і выкарысталі самую эканомную лямпачку, магутнасць якой не перавышае 1 Ват. Складаецца яна з фотаэлемента і спецыяльнай платы.

Што тычыцца сапраўдных ліхтароў, то на брэсцкіх вуліцах фотаэлементы могуць з'явіцца з пачатку наступнага года. Працэсар ліхтара аналізуе колькасць машын і людзей на вуліцы і згодна з гэтым выстаўляе моц лямпы.

"Інтэлектуальны" ліхтар каштуе прыкладна на 200 тысяч больш за звычайны, але, як сцвярджаюць распрацоўшчыкі, мусіць акупіцца за 4 гады.

Аляксей Мурланаў, Еўрарадыё, Брэст