У Брэсцкай крэпасці знайшлі сховішча выбухоўкі

На тэрыторыі форта “Дубіннікі” 9 кастрычніка было знойдзена сховішча выбухоўкі і прыладаў для здзяйснення выбуху, а менавіта: адна 200-грамовая і трыццаць восемь 75-грамовых тратылавых  шашак, 21 прамысловы дэтанатар, 11 запальваючых трубак, 69 капсуляў-дэтанатараў, паляўнічая стрэльба. Небяспечны арсенал быў знішчаны сапёрна-піратэхнічнай групай, паведамляе прэс-служба міліцыі Брэсцкай вобласці.
 

Фота з архіву.