У Брэсцкай вобласці асудзілі маці, якая не хацела плаціць аліменты
28-гадовая жыхарка Брэсцкай вобласці асуджаная за тое, што не хацела плаціць аліменты, паведамляе тэлеканал СТВ. Тры гады таму жанчына развялася з мужам і пакінула яму 8-гадовага сына і 6-гадовую дачку. Згодна з рашэннем суда, яна павінна была плаціць аліменты, аднак хутка пра гэта забылася. Уладкоўвацца на працу жанчына таксама не спяшалася. У выніку яе завінавачанасць па аліментах перавысіла 6 мільёнаў рублёў і гэта стала прычынай для чарговага судовага разбору. Цяпер несумленная маці тры гады правядзе ва ўмовах абмежавання волі ў выпраўленчай установе адкрытага тыпу.