У Брэсцкай вобласці падаражэлі квіткі ў лазню

Квіткі ў лазню падаражэлі ў Брэсцкай вобласці з 26 жніўня. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў дырэктар брэсцкай “Лазні” Алег Жамчужны. Цяпер квіток у брэсцкую лазню каштуе 4 тысячы 400 рублёў замест ранейшых 4 тысячаў.  Гэта зроблена ў адпаведнасці з распараджэннем аблвыканкама "ў сувязі з ростам коштаў на энерганосьбіты", патлумачыў Алег Жамчужны. Аднак, паводле яго словаў, падаражэнне на 10% усё адно не пакрыла цалкам выдаткаў. Дарэчы, гэта ўжо другое за год павышэнне цэнаў на лазню.