У Брэсцкім універсітэце недабралі 140 студэнтаў
Недабор студэнтаў зафіксаваны ў Брэсцкім універсітэце імя Пушкіна. Інфармацыю пра тое, што недабралі 140 студэнтаў, пацвердзіў Еўрарадыё рэктар універсітэта Мечыслаў Часноўскі: Часноўскі: "Так здарылася, што на шэраг спецыяльнасцяў, галоўным чынам гуманітарнага кірунку, рынак абітурыентаў для нас аказаўся вычарпаным. Мы літаральна залічылі без конкурсу на платнае завочнае навучанне тых, хто падаў заявы. А на такія спецыяльнасці, як беларуская і руская філалогія, сучасныя замежныя мовы (нямецкая мова, англійская мовы), як фізіка, проста аказалася для платнага завочнага навучання недастаткова абітурыентаў".
Разам з тым, лічбы, паказаныя ў ліцэнзійным пасведчанні, былі закрытыя, сказаў рэктар Часноўскі. Невялікі конкурс тлумачыцца тым, што абітурыенты карыстаюцца інтэрнэтам і не падаюць дакументы на тыя спецыяльнасці, куды заведама не пройдуць. Тым самым мы набліжаемся да мадэлі, якой карыстаюцца ў Заходняй Еўропе, патлумачыў спадар Часноўскі.