У брэсцкім зімнім садзе скралі гранаты
У адчыненым летась пры Брэсцкім дзяржаўным універсітэце зімнім садзе скралі дэкаратыўныя, непрыдатныя для ежы гранаты. Супрацоўнікі мяркуюць, што гэта зрабілі гараджане. Нядаўна вырашылі паказваць унікальныя расліны не толькі школьнікам, але і ўсім ахвочым. Супрацоўніца: “Недзе расказваеш людзям. А некаму захацелася ўзняцца наверх, пасядзець на лаўках на другім паверсе, паслухаць музыку. А ў выніку вось… Два гранаты за нядзелю не далічыліся. Мы іх лічым. Было трынаццаць, — прыкра, засталося адзінаццаць”.
Але галоўная праблема гэтага амаль мініпалацу са шкла — гэта пераходная галерэя. Будавалі позняй восенню, а зімой высветлілася, што ледзяшы з трэцяга паверху мацней за шкло. Вось і давялося затуліць яго ў крытычных месцах старымі дзвярыма.
На зімні сад з Прэзідэнцкага фонду быў выдаткаваны адмысловы грант на суму каля 5 мільярдаў беларускіх рублёў. Сад адчыніўся перад выбарамі.
Фота Еўрарадыё