У Брэсцкую вобласць прыбыла міжнародная "Эстафета дружбы"

23 лютага ў Брэсцкую вобласць прыбыла міжнародная "Эстафета дружбы", што стартавала 15 лютага і праходзіць уздоўж знешніх межаў СНД.
Як паведаміў старшы афіцэр Брэсцкай пагранічнай групы Дзмітрый Дзевятаў, удзельнікі эстафеты будуць знаходзіцца на тэрыторыі вобласці па 25 лютага. Па маршруце іх перамяшчэння ў рэгіёне адбудуцца ўрачыстыя сходы, мітынгі, сустрэчы з ветэранамі пагранічнай службы, урокі мужнасці для моладзі.

25 лютага ў раёне пункта пропуску "Макраны" эстафета будзе перададзена ўкраінскім памежнікам. "Эстафета дружбы" прысвечана 63-й гадавіне перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 90-годдзю памежных войскаў.

БелаПАН