У Брэст прыехаў расійскі прэзідэнт Дзмітрый Мядзведзеў

Расійскі прэзідэнт Дзмітрый Мядзведзеў прыехаў у Брэст на запрашэнне Аляксандра Лукашэнкі. У Дзень памяці і смутку - у 67-я ўгодкі нямецкай агрэсіі - кіраўнікі Беларусі і Расіі наведаюць мемарыяльны комлекс "Брэсцкая крэпасць-герой" і ўскладуць вянок да Вечнага агню. Пасля яны сустрэнуцца ў беларускімі і расійскімі ветэранамі вайны.

На другую палову дня запланаваныя перамовы Лукашэнкі і Мядзведзева.

ИТАР-ТАСС