У Бруселі пачаліся перамовы Сяргея Мартынава з чыноўнікамі структур ЕС

Перамовы міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава з чыноўнікамі структур Еўрасаюза пачаліся ў аўторак у Бруселі.  Мартынаў сустракаецца з кіраўнікамі знешнепалітычных ведамстваў Чэхіі і Швецыі, а таксама з прадстаўнікамі Еўракамісіі і Генеральнага сакратарыята Савета ЕС. Тэма перамоваў - стан і перспектывы развіцця дыялогу паміж Беларуссю і Еўрасаюзам.

Як адзначае БелаПАН, візіт Мартынава праходзіць па запрашэнні чэшскага прадстаўніцтва ў ЕС.