У Брусэлі прайшла гонка афіцыянтаў
У Брусэлі прайшла 23-я штогадовая гонка афіцыянтаў, паведамляе BBC News. Больш за сто прафесійных і афіцыянтаў-пачаткоўцаў прынялі ўдзел у спаборніцтве за права называцца самым хуткім кельнерам у Бельгіі. Удзельнікі гонкі павінны былі прабегчы 2 з паловай кіламетры, несучы ў руках паднос з бутэлькай лікёра "Піно да Шарэнт" і трыма поўнымі кілішкамі.
Пераможцам спаборніцтва ўжо другі раз стаў Дэвід Банэ, 25-гадовы афіцыянт з Брусэля. Яму ўдалося першым данесці паднос да фінішнай прамой, за што ён і атрымаў прыз - 380 еўра.
Пераможцам спаборніцтва ўжо другі раз стаў Дэвід Банэ, 25-гадовы афіцыянт з Брусэля. Яму ўдалося першым данесці паднос да фінішнай прамой, за што ён і атрымаў прыз - 380 еўра.