У Брусэлі сёння пройдзе саміт Еўрасаюз – Украіна
У Брусэлі сёння пройдзе саміт Еўрасаюз – Украіна. Украінскі прэзідэнт Віктар Януковіч возьме ўдзел у такой сустрэчы ўпершыню, паведамляе Радыё Свабода. Галоўнымі тэмамі перамоваў стануць, як чакаецца, супрацоўніцтва ў сфэры энэргетыкі і пытанні транзіту расійскага газу. Таксама паведамляецца, што на саміце мае быць прыняты план дзеянняў для будучай адмены візавага рэжыму.