У Брытаніі пачалося фармаванне кааліцыйнага ўраду

Гістарычныя змены на Брытанскіх выспах: праз 13 гадоў да ўлады прыйшлі кансерватары, упершыню за апошнія 70 гадоў у краіне будзе сфармаваная кааліцыя, а ліберальныя дэмакраты ўпершыню ўвойдуць у склад ураду. Лідэр кансерватараў Дэвід Кэмерон увечары ў аўторак, 11 траўня, пачаў фармаваць новы ўрад у кааліцыі з ліберальнымі дэмакратамі. 43-гадовы Кэмерон стаў самым маладым за апошнія 200 гадоў брытанскім прэм'ерам. Лідэр ліберальных дэмакратаў Нік Клег атрымаў тэчку віцэ-прэм'ера, а 4 ліберальныя дэмакраты стануць міністрамі, адзначае ВВС.
 
Пасаду міністра замежных справаў хутчэй за ўсё зойме эксперт па міжнародных адносінах кансерватар Уільям Хаг, вельмі крытычна настроены да еўраінтэграцыі. А міністрам фінансаў стане яго калега па партыі 38-гадовы Джордж Осбарн. Лайм Фокс, таксама прадстаўнік кансерватыўнай партыі, зойме пост міністра абароны.