У Брытаніі прададзеныя акварэлі Адольфа Гітлера
На аўкцыёне Mullock's у Шропшыры за 85 тысяч фунтаў стэрлінгаў былі прададзеныя 29 карцін нацысцкага дыктатара Гітлера. Прытым малюнак яго настаўніцы жывапісу Эмы Левенштрам ніхто не купіў: на малюнку будучы нацысцкі дыктатар гуляе ў шахматы зь Леніным. Ёсць звесткі, паведамляе "Нямецкая хваля", што будучыя дыктатары бавіліся так, гасцюючы ў Вене ў вядомай габрэйскай сям'і.
Свае карціны і малюнкі Гітлер у 1908 годзе марна прыклаў да дакументаў на паступленне ў Венскую акадэмію мастацтваў. Гэта была другая спроба няўдалага мастака паступіць у акадэмію. Як лічаць даследнікі, яна адыграла ролю ў фармаванні светапогляду будучага фюрэра. У сваіх няўдачах ён вінаваціў габрэйскага прафэсара акадэміі.