У Будславе каталікі ўшаноўваюць абраз Маці Божай Будслаўскай
Каля 3 тысяч пілігрымаў бяруць удзел ва ўрачыстасцях у гонар іконы Божай Маці Будслаўскай, паведамляе. Апроч беларускіх каталікоў ушанаваць ікону прыйшлі вернікі з Літвы, Расіі, Польшчы і іншых краінаў. Сёлета ўрачыстасці ў Будставе праходзяць пад дэвізам “Марыя — абраная дочка Айца Нябёснага”. Абраз Маці Божай Будслаўскай знаходзіцца ў бернардынскім касцёле. Ікона была шырока вядомай ужо ў XVII–XVIII стагоддзях. Аднаўленне яе культу адбываецца ў наш час. У Будзе з 1589 году існавалі касцёл і кляштар бернардынцаў. Тут у 1613 годзе знаходзіўся абраз, пазней двойчы перанесены ў новазбудаваныя каменныя касцёлы. Хроніка кляштара сведчыць, што ў 1598 годзе абраз быў падараваны ў Рыме Папам Кліментам VIII мінскаму ваяводу Яну Пацу, калі той перайшоў з кальвінізму ў каталіцтва.