У будынку Мінабароны Расіі, які гарыць у Маскве, абрынуўся дах
Працягваецца пажар у будынку Міністэрства абароны Расіі ў цэнтры Масквы. Як перадае ria.ru, у будынку абваліўся дах на плошчы 1200 квадратных метраў. Па словах ратавальнікаў, ёсць верагоднасць далейшага абвалу.
Паведамляецца, што пажар удалося лакалізаваць у 16.30. Адкрыты агонь у будынку ратавальнікі ліквідавалі і паліваюць вадой корпус, каб полымя не распаўсюдзілася на іншыя памяшканні. Змагацца з пажарам перашкаджаюць моцны вецер і тое, што агонь пайшоў па цяжкадаступных міжпевархавых драўляных перакрыццях.
Раней паведамлялася, што пажар у корпусе пачаўся а 10-й гадзіне раніцы. Яго прычынай магло стаць кароткае замыканне ў кабельнай сетцы. Пацярпелых пры пажары людзей няма.
Як паведамляе МНС Расіі, з агнём змагаюцца 260 чалавек, а таксама 77 адзінак тэхнікі, у тым ліку 17 пад'ёмных механізмаў.