У будынку кангрэса ЗША адбылася страляніна
Страляніна адбылася ў цэнтры для наведвальнікаў будынка кангрэса ЗША на Капіталійскім пагорку ў Вашынгтоне. Па звестках амерыканскіх СМІ, у будынак спрабаваў увайсці невядомы мужчына з пісталетам, паліцыя яго спыніла.
Паведамляецца, што мужчына ішоў у цэнтр для наведвальнікаў у будынку Кангрэсу. Калі спрацавалі рамкі металадэтэктара, ён выцягнуў пісталет. Супрацоўнік паліцыі Капітолія стрэліў у яго. Па звестках журналістаў, лёгкае раненне атрымала адна жанчына, сярод паліцэйскіх параненых няма. Пацярпелую даставілі ў лякарню.
Самога мужчыну паранілі. Яго ўзялі пад варту і шпіталізавалі. Паліцыя ўжо выявіла імя зламысніка, перадае РБК. Гэта 66-гадовы Лары Расэл Доўсан, якога затрымоўвалі ў кастрычніку мінулага года за супраціў паліцыі ў будынку палаты прадстаўнікоў кангрэса ЗША. Тады ён выкрыкваў кангрэсу, што ён "прарок ад Бога".
Будынак Кангрэса ў сувязі з інцыдэнтам зачынілі з мэтай бяспекі. Пазней яго адчынілі толькі для супрацоўнікаў, цэнтр для наведвальнікаў пакуль зачынены.