У буйных гарадах краіны пройдзе акцыя "Дыхай свабодна!"
Рэспубліканская акцыя "Дыхай свабодна!" пройдзе ў Беларусі 30-31 траўня. Яна прысвечаная барацьбе з курэннем і сухотамі (туберкулёзам). Арганізатар акцыі — Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа.
Як паведамляе БелаПАН, яна заклікана папулярызаваць здаровы лад жыцця. У Мінску, Гродне, Гомелі, Віцебску і Магілёве ў парках культуры і адпачынку ў нядзелю і панядзелак пройдуць спартыўна-забаўляльныя мерапрыемствы. Будуць працаваць інфармацыйныя палаткі, у якіх можна будзе атрымаць кансультацыю па пытаннях прафілактыкі захворванняў, звязаных з тытунекурэннем, пройдуць тэматычныя віктарыны.