У Бялыніцкім раёне патануў 5-класнік

У другой палове дня 5 ліпеня ў рацэ Друць каля вёскі Асавец Бялыніцкага раёна патануў 5-класнік. Як паведамляе прэс-служба МНС, 12-гадовы хлопчык жыў з бацькам. Ён пайшоў купацца ў месцы, якое для гэтага не было абсталявана.

Цела хлопчыка з ракі даставалі ратавальнікі. Адзначаецца, што ў гэтым месцы глыбіня Друці складае каля трох метраў.

Фота: МНС