У Бярозаўскім раёне ў сажалцы патануў рыбавод
У рыбнай гаспадарцы “Сялец” у Бярозаўскім раёне ў сажалцы знайшлі цела 36-гадовага рыбавода, паведамляе БелаПАН. Мужчына на лодцы дастаўляў на склад пустыя кармушкі і забіраў адтуль напоўненыя. У адзін з такіх рэйсаў 19 ліпеня ён не вяртаўся працяглы час на склад. Цела рыбавода знайшлі толькі праз два дні. Прычыну яго смерці вызначыць судова-медыцынская экспертыза. Выяўлена, што работнік гаспадаркі не выкарыстоўваў ратаўнічую камізэльку, якая была ў лодцы.