У Бярозе на датэрміновае галасаванне возяць аўтобусамі ў працоўны час

Гарадскія ўлады ў працоўны час рабочых арганізавана возяць па выбарчыя участкі, каб яны прагаласавалі датэрмінова, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна". Першым выканаў указанне "зверху" дырэктар ААТ "Бярозабудматэр’ялы", дэпутат абласнога савета Мікалай Жук.

Учора на ранішняй нарадзе Жук загадаў сваім падначаленым 14 снежня даставіць рабочых на выбарчыя ўчасткі.

Ад рабочых прадпрыемства "Бярозабудматэр’ялы" стала вядома, што начальства пагражала пазбавіць прэміяльных тых, хто не пагодзіцца на датэрміновае галасаванне.

Ужо вядома, што рабочых ААТ "Бярозаўскі маторарамонтны завод" таксама арганізавана даставяць на выбарчыя ўчасткі для датэрміновага галасавання.