У Бычках зноў уручаць прэмію "За свабоду думкі"
19 чэрвеня, у вёсцы Бычкі Ушацкага раёну ўшануюць памяць беларускага пісьменніка Васіля Быкава. Там адбудзецца традыцыйнае свята, прысвечанае 86-й гадавіне з дня нараджэння выбітнага літаратара, паведамляе сайт Народныя навіны Віцебска. Каля музея-сядзібы Быкава пройдзе ўручэнне прэміі “За свабоду думкі”, заснавальнікам якой з’яўляецца рух “За свабоду!” Сёлета яе будуць уручаць ужо ў трэці раз. У 2008 годзе яе атрымалі народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін, пісьменнік Уладзімір Арлоў і палітык Павел Севярынец. У 2009 годзе прэмію далі мастаку Алесю Пушкіну.
У праграме свята таксама літаратурныя чытанні, падрыхтаваныя віцебскай філіяй ТБМ імя Францішка Скарыны, канцэрт беларускіх выканаўцаў, выстава “Постаці эпохі Быкава”, якую рыхтуюць культурна-асветніцкі цэнтр імя Язэпа Драздовіча і мастацкая суполка “Пагоня”.