У Быхаве асвяцілі найбольш аварыйныя ўчасткі дарог
У Быхаўскім раёне настаяцель Свята-Троіцкай царквы айцец Мікалай асвяціў асабліва аварыйныя ўчасткі дарог. Усяго іх у гэтым раёне чатыры. Спачатку святар прачытаў у гэтым месцах малітву, пасля асвяціў вадой.
Па словах святара, у некаторых выпадках віной высокай аварыйнасці і
смяротнасці можа быць канцэнтрацыя адмоўнай энергіі, якая ўплывае на
паводзіны кіроўцаў.
У Быхаўскім раёне працэдура была праведзеная па прыкладзе суседняга Чаўсскага раёна, дзе пасля асвячэння колькасць ДТЗ знізілася, паведамляе газета "Рэспубліка". Падобныя захады дзеля зніжэння смяротнасці на міжнароднай аўтамагістралі прымалі ў Балгарыі два гады таму.