У Цэнтральны суд Мінску прывезлі дзесяткі БРСМаўцаў

Дзесяткі БРСМаўцаў прывезлі сёння раніцай у Цэнтральны суд Мінску, дзе працягваецца працэс над 10-цю ўдзельнікамі студзеньскіх вулічных акцый пратэсту. Як паведамляе "Наша ніва", гэтых маладых людзей запусцілі ў залю. Хадайніцтва аб іх выдаленні з паседжання суддзя адхіліла.

Цяпер пачынаецца прагляд відэаматэрыялаў.