У цэнтральным парку Гомеля загарэўся аўтакран

Каля 22 гадзін 17 сакавіка на тэрыторыі гомельскага палацава-паркавага ансамбля адбыўся пажар. Як паведамляе БелаПАН, загарэўся аўтакран, які вядзе рамонт Лебядзінай сажалкі — адной з славутасцяў парка. Агонь заўважыў вартаўнік і выклікаў выратавальнікаў. Пажарам знішчаная кабіна аўтакрана. Прычыны загарання пакуль не вядомая.