У цэнтры Гомеля маладыя людзі збілі кітайскага студэнта

Кітайскага студэнта збілі ўдзень у цэнтры Гомеля. Адбылося класічнае хуліганства: студэнты аднаго з мясцовых коледжаў папрасілі ў грамадзяніна КНР закурыць, ён ім адмовіў, пасля чаго замежніка ўдарылі ў твар. Зламыснікі ўцяклі, а відавочцы выклікалі міліцыю.

Як паведамляе "Комсомольская правда в Беларуси", міліцыянеры знайшлі кампанію каля адной з кавярняў. Хлопцы кінуліся ўцякаць, але праваахоўнікі іх дагналі і затрымалі. Вядзецца разбіральніцтва.

Здымак з архіву. Фота — ria.ru