У цэнтры Гомеля перакуліўся аўтамабіль (фота)
Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося 14 кастрычніка на скрыжаванні вуліцы Інтэрнацыянальная і праспекта імя Леніна.
Там сутыкнуліся аўтамабілі Hyundai и VW Polo. Апошні ад удару перакуліўся. На шчасце, ніхто з удзельнікаў аварыі не пацярпеў і дапамога медыкаў не спатрэбілася. Супрацоўнікі ДАІ дапамаглі кіроўцу VW Polo паставіць машыну на колы.
Фота — БЕЛТА