У цэнтры Гомеля згарэла маршрутка

Сёння раніцай у цэнтры Гомеля згарэла маршрутнае таксі.
Як паведаміў відавочца здарэння Ігар Случак, мікрааўтобус "Газэль" трэцяга маршруту загарэўся на плошчы Працы прыкладна ў 7.30.

Пасажырам удалося выбрацца з машыны. На месцы здарэння працавалі дзве пажарныя брыгады, аднак маршрутка згарэла цалкам.

Прыкладна на 40 хвілін рух грамадскага транспарту ў раёне плошчы Працы быў паралізаваны. Як паведамілі ў абласным упраўленні МНС, прычыны здарэння будзе высвятляць спецыяльная камісія.

БелаПАН