У цэнтры Ліды "Опель" збіў школьніцу
Здарылася гэта позна ўвечары на пешаходным пераходзе.
16-гадовая вучаніца 11 класа лідскага ліцэя № 1 выйшла з гарадскога аўтобуса і пераходзіла вуліцу Камуністычную злева па ходу руху. Святлафор у гэты час ужо быў адключаны, аднак дарога на дадзеным участку была дастаткова асветленая. Дзяўчына прайшлі тры паласы, а на чацвёртай трапіла пад колы аўтамабіля. Яна атрымала сур'ёзныя траўмы галавы і была шпіталізаваная.
"Опелем" кіраваў 23-гадовы жыхар Ліды. Ён патлумачыў супрацоўнікам ДАІ, што не бачыў пешаходаў, таму не паспеў своечасова затармазіць. Распачатая крымінальная справа, паведамляе БЕЛТА.