У цэнтры Мінска машына звалілася ў катлаван (фота)
У кіроўцы — удар пляча і чэрапна-мазгавая траўма сярэдняй ступені.
Дзяўчына 1977 года нараджэння за рулём аўтамабіля “Фольксваген” рухалася па вуліцы Талстога з боку вуліцы Дружнай. Паварочваючы направа ў бок плошчы Мяснікова на скрыжаванні з вуліцай Маскоўскай, яна збіла бетонныя блокі, якімі быў агароджаны выкапаны тут катлаван. Машына звалілася ў яму і перакулілася на дах.

“Па шчаслівай выпадковасці непадалёк знаходзіўся экіпаж Дзяржаўтаінспекцыі Маскоўскага раёна. Супрацоўнікі ДАІ разам з дарожнымі рабочымі выцягнулі дзяўчыну з машыны, аказалі ёй першую дапамогу і выклікалі хуткую”, — Пра гэта паведаміла кіраўнік прэс-службы ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Таццяна Харлінская, перадае БЕЛТА.
Кіроўца атрымала удар пляча і чэрапна-мазгавую траўму сярэдняй ступені. Пазбегнуць трагедыі атрымалася дзякуючы таму, што дзяўчына была прышпіленая рэмянем бяспекі. Яна знаходзіцца ў шокавым стане і дастаўлена ў шпіталь для далейшага удакладнення дыягназу. Тлумачэнняў, што прывяло да ДТЗ, пакуль кіроўца даць не можа.
Зараз з боку плошчы Мяснікова абцяжараны рух транспартных сродкаў. ДАІ рэкамендуе кіроўцам ўлічваць гэтую інфармацыю пры выбары маршруту руху.
Фота: belta.by