У цэнтры Мінска падлеткі адмывалі пратухлую кілбасу (фота, відэа)

Мыццём кілбасаў падлеткі займаліся на складской тэрыторыі ў цэнтры сталіцы. Пры з'яўленні тэлевізійнай брыгады частка "мыйшчыкаў", якія надавалі кілбасе таварны выгляд, уцякла.



Схема рэанімацыі каўбасы простая, адзначае тэлеканал СТВ. Браўся прадукт не першай свежасці, яго мылі пад моцным напорам вады і вешалі сушыць. Засталося нашмараваць алеем — і можна класці на прылавак.



Прыватны прадпрымальнік, якому належыць тавар, заявіў, што збіраўся здаць пратухлую кілбасу на ўтылізацыю. У сапсаваным выглядзе, па яго словах, перавозчыкі адмаўляліся яе забіраць, каб не запэцкаць машыну.



Тым не менш эксперты з Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі склалі пратакол. З нагоды здарэння пачаты адміністрацыйны працэс.



Дарэчы, высветлілася, што бізнэсовец не паведаміў у санэпідстанцыю пра існаванне сваёй фірмы. Хоць паводле закону складскія памяшканні, у якіх захоўваюцца прадукты харавання, павінны быць зарэгістраваныя.



Фота — ctv.by