У цэнтры Мінска прарвала трубаправод
Без вады на некалькі гадзін засталіся дзесяць будынкаў у Савецкім і Кастрычніцкім раёнах сталіцы. Прычына — прарыў трубаправодаў.
Як паведамляюць "Мінск-Навіны", увечары 2 траўня з 22-й былі адключаныя 6 інтэрнатаў на вуліцы Кульман.
Пазней рамантаваць трубаправод давялося і ў Кастрычніцкім раёне. Для правядзення аварыйных работ ад гарачага і халоднага водазабеспячэння былі адключаныя тры шматкватэрныя жылыя дамы на вуліцы Казінца, а таксама інтэрнат Інстытута глебазнаўства і аграхіміі Акадэміі навук.
На час ліквідацыі аварыі быў арганізаваны падвоз пітной вады аўтацыстэрнамі. На вуліцы Кульман водазабеспячэнне адноўленае а 2-й, на вуліцы Казінца — а 4-й.
Фота — vsluh.ru