У цэнтры Мінска затрымалі браканьераў, якія сеткамі лавілі рыбу
Насупраць мінскай гасцініцы Беларусь затрымалі рыбакоў. За некалькі гадзін яны сеткамі налавілі больш за тры кілаграмы рыбы: 2 судакі, 2 гусцяры, 12 ляшчоў, акунь і 28 плотак, паведамляе СБ.
Сетка — забароненая прылада лоўлі, таму інспекцыя па ахове жывёльнага і расліннага свету затрымала парушальнікаў.
Да крымінальнай адказнасці іх прыцягнулі, бо абодва ў гэтым годзе ўжо зараблялі незаконнай лоўляй і былі аштрафаваныя.
Дарэчы, сёлета вясной у раёне гасцініцы Беларусь затрымалі двух зламыснікаў з 27 кілаграмамі рыбы.