У цэнтры Мінска збілі і абрабавалі іранца

У цэнтры Мінска ўчынены напад на грамадзяніна Ірана. Як паведаміла ГУУС Мінгарвыканкама, інцыдэнт адбыўся 4 ліпеня ў 0.10 каля жылога дома па вуліцы Мяснікова.

Непрацуючыя маладыя людзі 16 і 17 гадоў з выкарыстаннем сілы забралі ў 29-гадовага іранца куртку і 300 долараў.

Праз 10 хвілін злачынцы былі затрыманыя і змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання. Распачата крымінальная справа за рабаванне.

БелаПАН