У цэнтры Мінска знайшлі артылерыйскі снарад
19 ліпеня каля ўваходу ў Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў самым цэнтры Мінска спецназаўцы знайшлі 30-міліметровы артылерыйскі снарад часоў Другой сусветнай вайны. Спецыяльная група па размініраванні падраздзялення па барацьбе з тэрарызмам Алмаз вывезла знаходку на палігон і знішчыла. Якім чынам снарад трапіў у цэнтр сталіцы, цяпер высвятляюць міліцыянты.
БелаПАН
БелаПАН