У цэнтры Мінска знікла электрычнасць
Святла не было ў будынках і на вулічнай тэхніцы. Святлафоры не працавалі амаль гадзіну.
Прыкладна ў 15.20 сёння ў цэнтры Мінска знікла элекрычнасць. Святла не было ў будынках на вуліцы Карла Маркса, праспекце Незалежнасці, Нямізе і суседніх вуліцах. Не працавалі светлафоры на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і Нямігі з вуліцамі Валадарскага, Гарадскі вал.
У раёне плошчы Незалежнасці таксама не працвалі святлафоры. У сувязі з гэтым транспартны рух у цэнтры ўскладнены, утварыліся дарожныя заторы. Святло з'явілася прыкладана а 16 гадзіне.
Прычыны здарэння пакуль невядомыя.