У цэнтры Мінску 40 будынкаў засталіся без гарачай вады

Здарэнне адбылося каля 17.30 ў нядзелю 25 траўня. З-за прарыву трубаправода без гарачай вады засталіся 21 жылы дом і 19 адміністрацыйных будынкаў у Кастрычніцкім раёне.



Як інфармуюць "Мінск-Навіны", прарыў адбыўся з-за зношанасці трубы. Без вады засталіся дамы на вуліцах Бабруйскай, Свярдлова, Ульянаўскай, Кірава, Ленінградскай, у завулку Міхайлаўскім.



Мяркуецца, што гарачае водазабеспячэнне будзе адноўлена сёння да 17-й.



Фота — minsknews.by