У цэнтры Мінску абмежаваны рух транспарту – здымаецца кіно

У сувязі са здымкамі фільма “Бугі на костках” у цэнтры Мінску днём 29 верасня абмяжоўваецца рух транспарту. З 14 да 19 гадзінаў будзе паэтапна абмяжоўвацца рух на праспекце Незалежнасці на ўчастку паміж вуліцамі Леніна і Камсамольскай.  Адзначым, што музычны фільм “Бугі на костках” у Мінску здымае расійскі рэжысёр Валерый Тадароўскі.

Ён прысвечаны гісторыі Масквы пачатку 50-х гадоў, у якой кампаніі маладых людзей даводзіцца змагацца за права быць не такімі як усе, слухаць іншую музыку, інакш апранацца і вядома-ж кахаць.

У фільме здымаюцца Аксана Акіньшына, Алег Янкоўскі, Леанід Ярмольнік ды іншыя вядомыя расійскія акцёры.

БелаПАН