У цэнтры Мінску прадавалі 235 кг сапсаванай кілбасы
У Мінску будуць зачыняць крамы, дзе выяўлены факты гандлю нядобраякаснымі і пратэрмінаванымі прадуктамі. Такое рашэнне прыняў галоўны дзяржаўны санітарны лекар сталіцы Фёдар Германовіч. Як паведамляюць "Мінск-Навіны", Германовіч згадаў абуральны выпадак. На мінулым тыдні ў санслужбу звярнуўся пакупнік і распавёў, што ў краме "Кавалачак" Мінскага мясакамбіната, што на вуліцы Казлова, 5, прадаюць сапсаваную каўбасу. Спецыялісты санслужбы адразу выехалі на месца. Падчас праверкі яны выявілі вэнджаніну і кілбасы з прамінулым тэрмінам прыдатнасці, прыкметамі нядобраякаснасці і перамаркіраванымі датамі вырабу.
Агульная вага сапсаваных "прысмакаў" склала 235 кілаграмаў. Гэта самая буйная партыя нядобраякасных прадуктаў, выяўленая сёлета. Адміністрацыю аштрафавалі, а саму краму зачынілі. Штраф наклалі і на мясакамбінат. Матэрыялы справы перададзеныя ў пракуратуру.