У цэнтры Мінску прайшоў несанкцыяваны "жаночы" пікет
6 снежня ў цэнтры Мінску адбыўся несанкцыяваны пікет групы жанчын, якія пацярпелі ад асабліва цяжкіх злачынстваў. Жанчыны не згодныя з рашэннямі судоў па сваіх грамадзянскіх справах і крымінальных справах блізкіх.
У акцыі ўдзельнічала больш за 30 чалавек з усіх рэгіёнаў краіны, адзначае БелаПАН. Яны трымалі расцяжкамі з надпісамі: "Адміністрацыя прэзідэнта Рэспублікі Беларусі — надзейная абарона беззаконня ў краіне!", "Кругавая парука службоўцаў — бяспраўе народа!" і "Патрабуем ад чынавенства выканання Канстытуцыі і законаў краіны!"
Ад верасня 2009 года ўдзельніцы пікету неаднаразова звярталіся да кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміра Макея з просьбай выслухаць заяўнікаў. Аднак ім заўсёды адмаўлялі.
Жанчыны звярнуліся да ўдзельнікаў Усебеларускага народнага сходу з просьбай абараніць іх правы, падтрымаць ініцыятыву пра стварэнне незалежнай грамадскай камісіі па пераглядзе крымінальных і грамадзянскіх справаў. Таксама жанчыны запатрабавалі ад чыноўнікаў выконваць Канстытуцыю і законы краіны.