У цэнтры Мінску з'явіцца бясплатны аўтобус
Бясплатны аўтобус з'явіцца ў цэнтры Мінску. Ён будзе курсіраваць па праспекце Незалежнасці паміж станцыямі метро "Плошча Леніна" і "Плошча Перамогі". Патрэба ў з'яўленні такога аўтобуса выклікана часовым закрыццём станцыі метро "Кастрычніцкая". З чэрвеня пачнецца рэканструкцыя перасадачнага вузла сталічнага метро,
замест трох эскалатараў там усталююць чатыры. Таму пасажырам метро
давядзецца выходзіць на паверхню, каб частку шляху праехаць у наземным
транспарце.
Мяркуецца, што рэканструкцыя "Кастрычніцкай" закончыцца восенню.
БЕЛТА
Мяркуецца, што рэканструкцыя "Кастрычніцкай" закончыцца восенню.
БЕЛТА