У Чарнагорыі прадаюць яхту маршала Ціта
Улады Чарнагорыі аб'явілі аб аукцыёне па продажы яхты «Прыморка», якая калісьці ўваходзіла ў асабістую флатылію камуністычнага лідэра Югаславіі маршала Ёсіпа Броз Ціта. Яна была пабудаваная ў Італіі ў 1974 годзе. Першапачатковы кошт яхты
складзе 180 тысяч еўра. За апошнія 15 гадоў «Прыморка» тройчы трапляла
ў аварыі, інфармуе РИА «Новости».