У Чарнігаве будуць выпускаць беларускія тралейбусы
Дамову аб стварэнні сумеснай вытворчасці тралейбусаў падпісалі Закрытае акцыянернае таварыства "Чарнігаўскі аўтазавод" і беларускае ААТ "Белкамунмаш". "Пагадненне пра арганізацыю сумеснага прадпрыемства паміж "Белкамунмашам" і Чарнігаўскім аўтазаводам было падпісана 30 верасня. Выпуск першай серыйнай партыі — 10 тралейбусаў — запланаваны на першы квартал 2011 года", — сказаў старшыня праўлення ЗАТ "Чарнігаўскі аўтазавод" Валерый Купцоў сёння ў Кіеве падчас VI Міжнароднага салона грузавых і камерцыйных аўтамабіляў ТIR-2010.
Паводле слоў кіраўніка чарнігаўскага прадпрыемства, 51% камплектацыі тралейбусаў будуць складаць запчасткі ўкраінскай вытворчасці. Пры гэтым Валерый Купцоў адзначыў, што завод з часам плануе павялічыць аб'ем вытворчасці да 30 тралейбусаў у месяц.
Адзначым, што чарнігаўскі аўтазавод уваходзіць у склад карпарацыі "Эталон" і спецыялізуецца на вытворчасці аўтобусаў малога класа. Кіеўская карпарацыя "Эталон" аб'ядноўвае 21 прадпрыемства.